Map Graph

Помнік Тарасу Шаўчэнку (Мінск, бульвар Шаўчэнкі)

Мінск, бульвар Шаўчэнкі

Помнік Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку — помнік у Мінску, размешчаны на бульвары Шаўчэнкі. Пастаўлены ў 1976 годзе на ўшанаванне памяці ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі, імя якога носіць бульвар. Аўтар помніка скульптар С. Вакар. Размешчаны злева ад галоўнай восі бульвара. Уяўляе сабой кампазіцыю з двух гранітных блокаў, асіметрычна накладзеных адзін на адзін. Ніжні вышынёй 0,8 м — з шэрага граніту — з’яўляецца нібы пастаментам для гранітнага маналіту памерам 1 × 1 м чырвонага колеру, на паліраванай фасаднай грані якога замацаваны бронзавы барэльеф Т. Р. Шаўчэнкі. Тыльны бок блока неапрацаваны, са сколамі. Да помніка вядзе выкладзеная бетоннымі плітамі дарожка.

Read article
Файл:Shevchenko_blvd_in_Minsk,_Belarus_2017_3.jpg